Літаратурныя сустрэчы 9 снеженя

08.12.2008

У адзін дзень, у адзін час (17:00) Мінску і Наваполацку адбудуцца літаратурныя сустрэчы. У Мінску музей Максіма Багдановіча і кампанія “Будзьма” запрашаюць аматараў беларускага хараства і паэзіі разам адзначыць 117-ю гадавіну з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Збяруцца знаныя беларускія музыкі, пісьменнікі, акторы, каб успомніць самага юнага і рамантычнага паэта, а таксама прачытаць вершы і праспяваць песні ў гонар Максіма. У вечарыне возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Зінаіда Феакцістава, Людміла Хейдарава, Алесь Камоцкі, Валярына Кустава, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, МАЗ-ансамбль пад кіраўніцтвам Льва Маеўскага, акторы тэатру “Жывое слова” і інш.

Таксама ў праграме імрэзы літаратурная віктарына па творчасці М.Багдановіча. Пераможцаў чакаюць прызы.

Месца дзеяння: вул. М.Багдановіча, 7а.

У Наваполацку ж у бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам.

Уваход на мерапрыемствы вольны.

Паводле budzma.org