Падведзеныя вынікі фотаконкурсу беларускага Дома правоў чалавека

11.12.2008

Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага Дому правоў чалавека
10 снежня былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс быў арганізаваны Беларускім Домам правоў чалавека і прысвечаны 60-годдзю з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У выніку працяглых дыскусій і абмеркаванняў, пераможцамі конкурсу сталі:


1. У намінацыі “Найлепшае прафесійнае фота” – Андрэй Лянкевіч з працай “Жанчыны збіраюць журавіны” (Артыкул 23. 1. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Кожны чалавек мае права на працу, на свабодны выбар працы, на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы і на абарону ад беспрацоўя.).
2. У намінацыі “Найлепшае аматарскае фота” – Вольга Тарасенка з працай “Дзіцё з мамай” (Артыкул 25.2. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Мацярынства і маленства даюць права на асаблівае апекаванне і дапамогу. Усе дзеці, народжаныя ў шлюбе ці па-за шлюбам, павінны карыстацца аднолькавай сацыяльнай абаронай.)
на сайце Беларускага Дому правоў чалавака