1–5 сакавіка 2009 году ў Бэрліне і Дрэздэне адбудзецца культурніцкі абмен. Нямецкае студэнцкае таварыства 1–5 сакавіка 2009 году ў Берліне і Дрэздэне адбудзецца культурніцкі абмен. Нямецкае студэнцкае таварыства «Лагода» запрашае да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах.
Візыт уключае ў сябе экскурсіі, наведванне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салонаў, музеяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-клас з берлінскай тэатральнай групай).
Апроч азнаямлення з творчым ландшафтам і магчымасцямі самарэалізацыі ў Германіі, візіт дае шанс беларускім творцам выступіць на нямецкай сцэне і завязаць карысныя кантакты са сваімі калегамі-аднагодкамі, а таксама людзьмі, якія займаюцца арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў і прамоцыяй беларускай культуры.
Мастакі і фатографы змогуць выставіць свае працы ў галерэі, маладыя акторы — выступіць у тэатры, музыкі і гурты — выканаць свае творы ў клубах Берліна і Дрэздэна.
З прычыны абмежаванай колькасці ўдзельнікаў у абмене, арганізатары праводзяць адбор на падставе матывацыйных лістоў кандыдатаў. Ахвотным прыняць удзел неабходна як мага хутчэй заяўку на E-mail kunstaustausch@gmail.com. Дэдлайн падачы заявак — 15 студзеня 2009 году.
Арганізатары дапамагаюць у афармленні візы, забяспечваюць удзельнікаў пражываннем і харчаваннем у Берліне і Дрэздэне, а таксама аплочваюць праезд з Беларусі ў Германію.
Паводле generation.by
Культурніцкі абмен для маладых творцаў
26.12.2008