05.01.2009
9 студзеня ў Віцебскай гарадской карціннай галерэі Беларускага саюза мастакоў адкрыецца выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Выстава арганізаваная сябрамі суполкі “Пагоня” разам з культурна-асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча.
У экспазіцыі будуць прадстаўленыя творы Міколы Купавы, Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Яўгена Шатохіна, Віктара Крука, Міколы Таранды, Захара Кудзіна, а таксама маладых мастакоў-удзельнікаў мастацкага пленэру, што адбыўся летам 2008 года ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сярод іх навучэнцы Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка Хрысціна Аушава, Зміцер Буглак, Злат Марачкін.
Паводле budzma.org



