Стажыроўка ў Брусэлі

10.01.2009

Запрашаем паўдзельнічаць у адукацыйным трэнінгу ў Бруселі<

«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) запрашаюць узяць удзел у адукацыйным трэнінгу, што мае прайсці ў Бруселі і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій.

Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і, акрамя агульнага азнаямлення з дзейнасцю структур ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння  магчымасцей супрацоўніцтва ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.

3–7 лістапада ў рамках праекта Брусель наведала група беларускіх эколагаў, якія атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай, у тым ліку і па нашым рэгіёне. Сустрэчы былі прысвечаныя такім тэмам, як сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека ды інш.

Паездка з тэматычным акцэнтам на пытанні энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў.

Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара.

Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне.

Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы.

Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu не пазней за 10 лютага 2009 г.

Спамаваць анкету можна тут.

Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) кампенсуюцца арганізатарамі.