Ліст настаўнікаў у рэдакцыю «Народнай Волі"

16.01.2009

Цяперашні вучэбны год з'яўляецца і для нас, і для нашых дзяцей асабліва цяжкім. І найперш у плане новай рэформы.

Прыгожае слова «рэформа» — гэта для вышэйстаячых арганізацый і іх справаздачаў перад прэзідэнтам, але ж0 для працы школ — гэтае шкодніцтва. Мы не пабаяліся ўпажыць гэтае забытае слова, таму што любыя рэформы павінны праводзіцца з мэтай паляпшэння якасці, спрашчэнні і памяншэнні папяровай працы, палягчэнні працы. Ужо некалькі гадоў сярэдняя адукацыя знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Спачатку ўвялі дрэнна падрыхтаванае цэнтралізаванае тэставанне і ў сувязі з гэтым – нападкі на школу з-за вынікаў; затым пераход на 12-гадовую адукацыю і ў сувязі з гэтым змена праграм і выданне мноства новых падручнікаў розных аўтараў; і нарэшце, зварот да 11-годцы і зноў змена праграм, новыя падручнікі. Мабыць, Міністэрства адукацыі і ўрад, што глядзяць на гэта абыякава, вырашылі правесці эксперымент на выжывальнасць школьнай адукацыі.