Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае падзяліцца станоўчым досведам працы па ацэнцы вучобы малодшых школьнікаў і выказаць свае прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантролю і адзнакі.
Праблемнае поле:
1. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
2. Выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў у кантрольна-ацэнкавай дзейнасці педагога.
3. Шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю і адзнакі ў перыяд безадзнакавага навучання.
4. Шляхі ўдасканалення 10-бальнай сістэмы кантролю і адзнакі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Пытанні для абмеркавання:
1. Які станоўчы досвед назапашаны ў практычнай дзейнасці педагогаў вашай установы па праблеме ацэнкі вынікаў вучобы малодшых школьнікаў?
2. З якімі праблемамі вы сустракаецеся пры адзнацы вынікаў вучобы малодшых школьнікаў?
3. Ці ўзнікаюць цяжкасці пры выстаўленні адзнак за чвэрць? Калі так, тады якія? Вашыя прапановы па ўдасканаленні выстаўлення адзнак за чвэрць.
4. Якія цяжкасці ўзнікаюць у перыяд безадзнакавага навучання? Як вы іх вырашаеце?
5. Вашы прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантролю і адзнакі ў перыяд безадзнакавага навучання.
6. Якія неабходна занесці змены ў нормы адзнакі пісьмовых работ навучэнцаў па матэматыцы, рускай і беларускай мовах?
7. Ці ўзнікаюць цяжкасці, і якія пры ацэнцы вусных адказаў навучэнцаў, па якіх прадметах?
8. Якія дадаткі і змены неабходна занесці ў нормы адзнакі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па прадметах:
8.1. Матэматыка
8.2. Руская мова
8.3. Беларуская мова
8.4. Літаратурнае чытанне
8.5. Чалавек і мір
8.6. Працоўнае навучанне
8.7. Музыка
8.8. Фізічная культура і здароўе
8.9. Замежная мова
Паводле nie.by
Наш каментар: на жаль, на сайце зараз няма ніякай дадатковай інфармацыі наконт семінара.
Інтэрнет-семінар для настаўнікаў малодшых класаў
22.01.2009