Як стварыць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку?

28.01.2009

У мінскім мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку.

Вырашэнне аб стварэнні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэнні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць звярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com.