Конкурс грантаў Еўрапейскай камісіі

29.01.2009

Еўрапейская Камісія абвесціла новы конкурс праектных прапановаў у межах праграмы «Аб'яднанні грамадзянаў і ворганы мясцовай улады: праграмы для Беларусі".

У конкурсе могуць прымаць удзел заяўнікі, якія:

• з'яўляюцца юрыдычныя асобамі;

• з'яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі;

• з'яўляюцца аб’яднаннямі грамадзянаў (АГ) ці мясцовымі ўладамі, створанымі ў адпаведнасці зь дзеючым заканадаўствам сваёй краіны. АГ з Беларусі мусяць быць зарэгістраваныя ня меньш як за два гады да падачы праектнай прапановы.

Беларускія ўдзельнікі могуць дзейнічаць самастойна ці супольна з арганізацыямі-партнерамі. Вітаецца удзел беларускіх удзельнікаў у якасці партнераў па праектных прапановах, пададзеных АГ з дзяржаваў-сябраў Еўрасаюзу.

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 траўня 2009 году.

Інструкцыя для заяўнікоў і форма заяўкі знаходзяцца тут.


Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі.

Паводле рассылкі belngo.info