Беларуская энцыклапедыя Зэльвеншчыны

05.03.2009

Унікальная інфармацыйна-краязнаўчая вэб-пляцоўка ствараецца на Зэльвеншчыне.

Пад адным электронным «дахам» сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.

Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадзкі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.


Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесьце часопіс «БЭЗ», быў выдаўцом мясцовай газэты «Зяльвяначка», адным з аўтараў кнігі «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».


Вось што пішуць стваральнікі пляцоўкі ў сваім вітальным артыкуле: «Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сціпла і годна квітнее не толькі ў маі, але і, у адрозьненні ад сапраўднага бэза, Заўжды».

Пазнаёміцца са зместам вэб-пляцоўкі можна па адрасе zelva-bez.com.


Паводле www.t-styl.info