Барыс Клейн у Гродне

08.03.2009

12 сакавіка ў Гродне адбудзецца прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное.Имена”.

Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.

Ад пачатку 50-ых гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага унівэрсытэту. Актыўна выступаў супраць знішчэньня помнікаў архітэктуры на Заходняй Беларусі. У сфэры ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім, быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, гісторыя Заходняй Беларусі.


Барыс Клейн з 1992 года жыве ў ЗША. Першы раздзел яго новай кнігі “Недосказанное” – гэта ўспаміны аб жыцці заходнебеларускай Гародні, партрэты сучаснікаў і сяброў – Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Уладзіміра Барана (бацькі Аляксандра Мілінкевіча) ды інш.


Прэзентацыю будуць весці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі.


Пачатак прэзентацыі ў 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).


Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/