Стажыроўка для студэнтаў у Чэхіі

10.03.2009

АДУКАЦЫЙНАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ
Міжнароднае грамадcкае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2009 годзе ладзіць серыю адукацыйных паездак у Чэхію. Першая з іх будзе арыентавана на прадстаўнікоў беларускіх студэнцкіх арганізацый. Праграма паездкі ўключае: сустрэчы з прадстаўнікамі студэнцкага самакіравання, наведванне вышэйшых навучальных устаноў і азнаямленне з дзейнасцю студэнцкага самакіравання ў гэтых установах, сустрэчы з прадстаўнікамі розных студэнцкіх арганізацый.
Колькасць удзельнікаў: 5 чалавек.
Тэрмін праграмы: 20–25 красавіка 2009 года.
Працягласць праграмы: 1 працоўны тыдзень.
Выдаткі на праезд да Прагі і ў зваротны бок, тыднёвы праязны на грамадскі транспарт і пражыванне ў гатэлі бярэ на сябе чэшскі бок. Удзельнікам будуць прадастаўлены суткавыя на харчаванне. Аказваецца садзеянне ў атрыманні візы. Віза будзе выдана бескаштоўна. Удзельнікам з рэгіёнаў будуць аплочаны дзве паездкі ў Мінск, звязаныя з афармленнем Чэшскай візы.
Для ўдзелу неабходна дасылаць свае кароткія рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (да двух старонак) на беларускай, рускай альбо англійскай мовах. Афармленне заяўкі вольнае. У матывацыйным лісце кандыдат мусіць абгрунтаваць свой інтарэс да гэтай праграмы, дэталёва апісаць свае чаканні ад паездкі ў Чэхію, а таксама, па магчымасці, пазначыць арганізацыі, якія ён/яна жадае наведаць падчас паездкі. Веданне англійскай альбо чэшскай мовы не абавязковае – на ўсіх сустрэчах будзе прысутнічаць перакладчык.
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 сакавіка 2009 г. 
Заяўкі дасылайце па адрасе: stypendyi@seznam.cz
Паводле рассылкі belngo.info