Прапауем вашай увазе распрацоўку ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, якую даслаў нам настаўнік Юры Мянькоў з установы адукацыі “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Кармянскага раёна”.
Вось ужо прайшло 23 гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але ўрокі апошняй трагедыі не былі да канца засвоеныя беларусамі. Урок па творы Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” рыхтаваўся не столькі для таго, каб пагаварыць пра жахлівыя наступствы Чарнобыля, які закрануў амаль кожнага жыхара нашай краіны. Але перш за ўсё праз урок паўстае абмеркаванне праблем духоўнага Чарнобыля, актуальных у сучаснай Беларусі.
Спампаваць матэрыял (doc, 142 КБ)
Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”
17.03.2009