Міжнародны семінар па відэа-журналістыцы

26.03.2009


Міжнародны сэмінар па відэа-рэпартажах для рускамоўных падлеткаў ладзіць Дзіцячы фонд ААН у Кіеве.


Семінар ладзіцца з 13 да 17 мая.


Удзельнікі сэмінару атрымаюць навыкі здымкі рэпартажаў, мантаваньня відэа-матэрыялаў для таго, каб удзельнічаць у стварэньні міжнароднай моладзевай праграмы.


Па сканчэнні семінара ўдзельнікі працягнуць працаваць у сваіх краінах, вырабляючы да размяшчаючы свае сюжэты на Інтэрнэт-партале ЮНІСЭФ.


Мова семінара – руская і англійская.


Удзельнікі будуць рабіць відэасюжэты па-руску з англійскімі субтытрамі.

ЮНІСЭФ пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў.


Для падачы заяўкі кандыдат мае быць ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў. Досвед правядзення здымак ёсць пажаданай, але не абавязковай умовай удзелу. Больш важна, каб было багата цікавых ідэй і гісторый, якімі вы б хацелі падзяліцца з іншымі. Калі кандыдат на ўдзел ёсць валянтэрам грамадскай альбо студэнцкай арганізацыі, гэта неабходна адзначыць у лісце.


Для ўдзелу неабходна даслаць рэзюмэ на англійскай альбо рускай мове і кароткі ліст да арганізатараў, з якога мусіць быць зразумела, чаму Вы – найлепшы кандыдат для ўдзелу ў праекце. Электронны адрас для заявак: cschuepp@unicef.org.


Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.


Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заявак.


Паводле рассылкі Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны