ЕГУ праводзіць канферэнцыю і запрашае на дні адчыненых дзвярэй
16–17 мая 2009 года Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць штогадовую навуковую канферэнцыю студэнтаў і аспірантаў “Еўропа 2009: новае суседства”, прысвечаную сучасным праблемам палітыкі, права і культуры ў еўрапейскім вымярэнні.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх, літоўскіх ВНУ і ВНУ іншых краін.
Секцыі канферэнцыі:
- Права і дэмакратыя: выклікі часу
- Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць
- Беларусь-Літва: гісторыя і памяць
- Музей у кантэксце культур
- Мастацтва і філасофія ў сучасным свеце
- Медыятэксты: чытанне, разуменне, крытыка
- Прыватнае vs публічнае ў кантэксце гендэрнай тэорыі
- Палітыка і грамадства: сучасныя палітычныя даследаванні
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых прац, найбольш цікавыя даклады будуць адзначаныя дыпломамі ЕГУ.
Заяўкі на ўдзел і тэзісы прымаюцца да 5 мая 2009 г. на электронны адрас: science @ ehu.lt (тэма – “Europe 2009”). Праз гэты самы адрас можна атрымаць кансультацыю па арганізацыі і правядзенні канферэнцыі. Студэнты, магістранты, аспіранты, якім патрабуецца візавая падтрымка, павінны даслаць заяўкі да 5 красавіка 2009 г.
Да ўвагі абітурыентаў і іх бацькоў: 25 красавіка і 23 мая 2009 года – дні адчыненых дзвярэй у ЕГУ.
Канферэнцыя ЕГУ
02.04.2009