Міжнародная летняя школа на тэму “Шляхі вывучэння ды інтэрпрэтацыі гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” адбудзецца з 4 па 11 ліпеня 2009 году ў горадзе Умань, Украіна.
Мэта школы — вывучэнне міждысцыплінарных мэтадалагічных праблемаў у даследніцкай галіне; азнаямленне з новымі падыходамі вядзення дасьледаванняў, якія тычацца інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў. Акцэнт будзе рабіцца на дасьледванні гістарычных падзеяў у краінах Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, аднак навукоўцы, якія займаюцца іншымі геаграфічнымі рэгіёнамі таксама запрашаюцца да ўдзелу.
Форма правядзення школы: удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыі сваіх даследаванняў, якія яны будуць дэманстраваць падчас заняткаў; лекцыі, дыскусіі, экскурсіі.
Да ўдзелу запрашаюцца: любыя даследчыкі (студэнты, аспіранты, навукоўцы) у разнастайных галінах — у тым ліку, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, антрапалогіі, культуры.
Працоўная мова — англійская.
Усе выдаткі па харчаванні, пражыванні, навучанні, экскурсіях і праезду ў межах краіны бяруць на сабе арганізатары. Выдаткі на праезд удзельнікаў з іншых краінаў не аплочваюцца.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 красавіка 2009 году.
Падрабязную інфармацыю на англійскай мове чытайце ў файле.
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародная летняя школа ва Умані
03.04.2009