21.04.2009
Сустрэча-абмеркаванне на тэму “Рэгіянальная літаратура ў справе паўставання рэгіянальнай культурніцкай прасторы” з удзелам пісьменнікаў Алеся Аркуша, Франца Сіўко, Арцёма Арашонка і паэта Віталя Рыжкова адбудзецца 23 красавіка ў “Еўрапейскім клубе”.
У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Алеся Аркуша “Брызгалаўка” пра Жодзіна.
Запланаваны невялічкі сюрпрыз для ўдзельнікаў сустрэчы.
Чакаем вас 23 красавіка 2009 году ў Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”.
Пачатак – 18.30.
Паводле budzma.org



