Конкурс стыпендый для навукоўцаў

24.04.2009

Цэнтр навуковай культуры А.Вольта пры ўдзеле The Cariplo Foundation абвяшчае спабор стыпендый для навукоўцаў з Расіі і СНД.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца высокакваліфікаваныя навукоўцы з СНД, якія выкладаюць у ВНУ альбо з’яўляюцца навуковымі супрацоўнікамі.


Веданне англійскай мовы абавязковае.


У межах стыпендыяльнай праграмы прадастаўляецца магчымасць правядзення даследаванняў і выкладання ў адным з універсітэтаў альбо навукова-даследніцкіх цэнтраў Ламбардыі.


Мінімальны тэрмін стыпендыі – 2 месяцы. Аплочваецца праезд, пражыванне, медычная страхоўка.


Стыпендыяльны перыяд – з 17 чэрвеня да 31 снежня.


Неабходныя дакументы:

– Заява ў адвольнай форме

– CV і спіс публікацый

– Ліст з установы, якая прымае навукоўца


– Водгукі

Дакументы неабходна адправіць факсам альбо па эл.пошце, арыгіналы – звычайнай поштай.


Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 мая.


Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць: Fax ++39.031.570174,


phone ++39.031.579819, e-mail: lucilla.tempesti@centrovolta.it


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны