Праект па грамадзянскай журналістыцы

24.04.2009

Цікавішся жыццём грамадства? Хочаш навучыцца пісаць матэрыялы пра тое, што хвалюе людзей, пазнаёміцца з тым, як гэта робяць актыўныя маладыя людзі ў Польшчы і Германіі? Жывеш у Гародні і маеш ад 18 да 25 год?


Тады не спі ў шапку – заяўляйся ў праект па грамадзянскай журналістыкі!


Праект складаецца з трох частак:


У час трэнінга “Асновы грамадзянскай журналістыкі” (Гродна, 5–6 мая, з 17.00 да 20.00) ты даведаешся пра тое, што такое грамадзянская журналістыка, як рыхтаваць матэрыялы, прысвечаныя жыццю грамадства, праблемам, якія хвалююць людзей. Па выніках трэнінга і выканання хатняга задання будзе сфармаваная група, якая возьме ўдзел у наступным этапе праекта – тыднёвым адукацыйным візіце ў Польшчу (канец ліпеня – пачатак жніўня).


Удзельнікі адукацыйнага візіта разам са сваімі маладымі польскімі калегамі наведаюць рэдакцыі студэнцкага радыё Жак, часопіса таварыства “Грамадзянін”, Грамадзянскага тэлебачання, атрымаюць досвед выкарыстання інавацыйных методык у стварэнні і распаўсюдзе матэрыялаў (у тым ліку – радыёпраграм), прысвечаных падзеям грамадскага жыцця і праблемам, якія хвалююць людзей.

Фінальным этапам праекта (лістапад) стане інтэрнэт-канферэнцыя, прысвечаная вынікам праекта і перспектывам яго працягу.


Арганізатарам праекту з'яўлецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” разам з партнерамі з Польшчы і Германіі.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць заяўку, у якой пазначыць:


1. Імя, прозвішча


2. Узрост


3. Адукацыю


4. Ці маеце досвед журналісцкай працы, калі “так”, тады які.


5. Ці маеце досвед грамадзкай працы, калі “так”, тады які.


6. Мэта вашага ўдзелу ў праекце.


7. Кантакты (тэлефон, эл.адрас).


Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 30 красавіка.


Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце trecisektar@yahoo.com і тэлефоне (029) 224–79–26.


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны