Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай рэспублікі
Нацыянальная стыпэндыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначаная для паляпшэння абмену студэнтамі, аспірантамі, выкладчыкамі ВНУ і навукавымі супрацоўнікамі, для стажыровак у славацкіх ВНУ і навукова-даследчых інстытутах.
Прэтэндэнтамі на стыпендыю могуць стаць грамадзяне Беларусі.
Сума штомесячнай стыпендыі:
– для студэнтаў ВНУ – 240 еўра,
– для аспірантаў – 470 еўра,
– для дацэнтаў – 835 еўра,
– для прафесараў – 1000 еўра,
– для навуковых супрацоўнікаў: малодшых – 670 еўра, кандыдатаў навук – 835 еўра, старэйшых навуковых супрацоўнікаў – 1000 еўра.
Ан-лайн сістэма для заявак адчыненая на сайце www.scholarships.sk 6–8 тыдняў да апошняга тэрміну падачы заявак.
Бланк заяўкі можна запоўніць толькі пасля адкрыцця ан-лайн сістэмы.
Рэкамендуецца пры вызначэнні пачатку стажыроўкі ўлічваць часовы тэрмін, неабходны для атрыманьня візы.
Інфармацыю аб умовах атрыманьня візы прадастаўляюць амбасады Славацкай Рэспублікі.
Апошнія тэрміны прыема заявак:
30 красавіка 2009 году – на навучальны год 2009/2010
31 кастрычніка 2009 году – на летні семестр 2009/2010
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.scholarships.sk
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыяльная праграма Славацкай рэспублікі
24.04.2009