Семінар для адукатараў

30.04.2009

Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадскіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў семінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасці, перспектывы развіцця Еўрапейскага Саюзу”.


Семінар ладзіцца 22–24 мая пад Мінскам.


Удзел у семінары дазволіць:


– даведацца пра гістарычныя падставы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрасаюзу


– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюзу


– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюзу


– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай


– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.


Удзельнікі сэмінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў.


У якасці эксперта ў семінары будуць удзельнічаць прадстаўнікі міжнародных і еўрапейскіх арганізацый.


Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў – за кошт арганізатараў.


Для ўдзелу ў сэмінары неабходна даслаць заяўку на ўдзел па факсе: (+375 17) 269 90 34, е-mail nastaunik@gmail.com, паштовым адрасе: ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”, зав. Уральскі, 15, п. 490, Менск, 220037

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 17.00 11 мая.


Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 269 90 34, (+37529) 614 52 79, е-mail: nastaunik@gmail.com.


Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны