3 мая ў гістарычнай майстэрні нямецкага адукацыйнага цэнтра імя Йоганэса Раў адбылася выніковая канферэнцыя, на якую былі запрошаныя ўсе ўдзельнікі конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка-2009». Павітаць удзельнікаў прыйшлі Уладзімір Арлоў, Пётра Садоўскі, Мікалай Запрудскі, Алесь Лозка, Лявон Баршчэўскі.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана выстава метадычнай літаратуры, якую прадаставілі «Цэнтар Супольнасьць», Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Таварыства маладых навукоўцаў «ВІТ», ТБШ, Бацькаўшчына, выдавецтва «Радыёла Плюс» і інш. За ўнёсак ў развіццё беларускай адукацыі ўсе удзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі РГА «Таварыства беларускай школы», атрымалі прызы і кнігі з рук аўтараў Уладзміра Арлова, Пятра Садоўскага, Лявона Баршчэўскага.
На конкурс было даслана 40 метадычных матэрыялаў у пяці намінацыях. З імі можна азнаёміцца на адмысловай старонцы нашага сайта.
Фотарэпартаж з выніковай канферэнцыі знаходзіцца тут.
Падведзеныя вынікі конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
04.05.2009