10–11 чэрвеня Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры падтрымцы амбасады ФРГ у Беларусі ладзіць семінар па правядзенні журналісцкага даследавання ў Інтэрнэце.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы.
Да разгляду прадстаўлены наступныя тэмы:
– функцыі і структура Інтэрнэта
– віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстання
– інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў
– расследаванне па абранай тэме і падрыхтоўка матэрыяла
– абмеркаванне падрыхтаваных матэрыялаў.
Заняткі ладзяцца ў Мінскім МАЦ.
Трэнер – медыяэксперт Павал Быкоўскі.
Пачатак семінара – у 14.00.
Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываннем.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 24 мая.
Запоўненыя фармуляры прымаюцца па факсе 270 39 95 альбо эл. пошце «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Семінар для маладых журналістаў
07.05.2009



