Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з'яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Месца правядзення: Вільня.
Тэрміны правядзення:
Школа 1: 3 – 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна).
Школа 2: 12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).
Школа 3: 24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).
Школа 4: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).
Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18–22 удзельнікаў.
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін па адрасе: belschool@gmail.com. Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадcкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
Не будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца за тры месяцы да даты правядзення Школы.
Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас: belschool@gmail.com
Паводле рассылкі belngo.info
Школа па правах чалавека для моладзі
07.05.2009