Канцэрты і лекцыі ў беларускіх школах і гімназіях

07.05.2009

Сольны канцэрт паэта і барда Эдуарда Акуліна “Не магу жыць без крылаў” адбудзецца ў гімназіі горада Заслаўе (Мінскі раён) 12 мая ў 12.00.

8 мая Змітра Бартосіка чакаюць навучэнцы сярэдняй школы пасёлку Свіслач, што ў Пухавіцкім раёне. Пачатак канцэрту ў 13.00. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт спевака па адрасе: вул. Набярэжная, 5 і пачнецца ў 18.00.

14 мая Станіслаў Суднік выступіць з лекцыяй “Ігнат Дварчанін: рысы біяграфіі” ў сярэдняй школе вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёну. Пачатак сустрэчы ў 12.00.


21 мая сустрэча з паэтам на тэму “Беліца ў вайне 1649–1654 гадоў” адбудзецца ў бібліятэцы вёскі Беліца Лідскага раёну. Пачатак у 18.00.

Паводле budzma.org