Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца абмен польскім досведам у галіне сістэмнай трансфармацыі ў межах гадавой постдыпломнай адукацыі ў польскіх ВНУ, дапоўненай стажыроўкамі ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях (ад двух да чатырох тыдняў).
Стыпэндыя прызначаная для асобаў з краін былога СССР.
Месца правядзення праграмы: універсітэты ў розных гарадох Польшчы.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:
– лідэры няўрадавых грамадскіх арганізацыяў,
– прадпрымальнікі,
– журналісты,
– эксперты, палітыкі,
– выкладчыкі ВНУ.
Заяўнікі мусяць валодаць польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе слухаць лекцыі і семінары альбо ведаць англійскую мову; мець досвед працы мінімум два гады; быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках да 40 год); мець вышэйшую адукацыю.
Стыпендыяльная праграма ўключае ў сябе:
1. Падрыхтоўча-інфармацыйны курс.
2. Заняткі ў вядучых пальскіх ВНУ у Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве альбо Любліне.
3. Падрыхтоўку дыпломных і іншых працаў.
4. Інтэграцыйныя сустрэчы для ўсіх стыпендыятаў.
5. Прафесійную стажыроўку (2–4 тыдні)
па заканчэнні акадэмічнай праграмы.
6. Святочнае заканчэнне стыпендыяльнай праграмы – уручэнне дыплому.
Стыпендыяльная праграма пачынаецца з сярэдзіны верасня.
Удзельнікі праграмы дзевяць месяцаў атрымоўваюць стыпендыю сумай 1700 злотых. Акрамя таго, кампенсуюцца выдаткі на адукацыю, пражыванене ў Польшчы, страхоўку, дарогу ў Польшчу ды з Польшчы, набыццё вучэбных матэрыялаў. Камп'ютэры ды прынтэры, якія будуць выдадзеныя стыпэндыянтам, могуць стаць іх маёмасьцю, калі яны выканаюць усе ўмовы стыпендыі.
Кантакты:
E-mail: fulbright@fulbright.edu.pl
Тел: (+4822) 628–7950; 625–6932; 625–6978,
Факс: (+48–22) 628–7943
Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў файле Kirkliand.doc альбо на англійскай мове на сайце:
http://www.fulbright.edu.pl/index.php?strona=78
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыяльная праграма Лэйна Кірклэнда
11.05.2009