Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае беларусістаў

16.05.2009

ЕГУ працягвае набор студэнтаў на бакалаўраўскю праграму “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту Навучанне ў ЕГУ”, якая ўключае:


* авалоданне дзьвюма еўрапейскімі мовамі;

* фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;

* грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва;

* магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні;

* атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Еўропе;

Бакалаўрская праграма “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту (Вільня) была распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў гістарычных факультэтаў універсітэтаў Еўропы. Яна дае грунтоўныя веды па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў галіне сацыяльнай, культурнай і гістарычнай антрапалогіі і іншых гуманітарных дысцыплін.

У праграме занятыя вядомыя беларускія гісторыкі, якія паспяхова спалучаюць выкладанне і навуковую дзейнасць. Гэта стварае рэдкую магчымасць вывучаць гісторыю ў даследчыкаў, якія яе пішуць. Акрамя таго, студэнты знаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з яго поспехамі і расчараваннямі, радасцямі і нягодамі.

Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску, на старэйшых курсах таксама і па-англійску, па-французску ці па-нямецку. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры.
Сярод выкладчыкаў такія вядомыя асобы як Захар Шыбека, Генадзь Саганавіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Сяргей Харэўскі і іншыя.


Выпускнікі праграмы змогуць працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплін, выступаць у якасці экспертаў па праблемах гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя даследаванні ў вобласці гістарычнай навукі або працягнуць навучанне ў магістратуры.


Праграма прапануецца як у дзённым, так і ў завочным фармаце.


Навучанне і пражыванне ў інтернаце –платнае.

Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце bel.ehu.lt

Паводле Нашай Нівы