Фан-клуб беларускага року можа прыехаць і ў вашую школу.
Фан-клуб беларускага року “Будзьма свабоднымі” працягвае сустрэчы па рэгіёнах Беларусі.
Паспяхова прайшлі сустрэчы ў Магілёве, Гродне, Віцебску, Наваполацку.
У межах сустрэч адбываюцца дыскусіі на музычныя тэмы. Аўтары кніг “Праз рок-прызму” і “222 альбомы беларускага року” Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй прэзентуюць свае выданні. Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла у 1989 годзе у ЗША. “222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданне уяўляе сабой энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі і іншых краінах ад 30-х гадоў да нашых дзён.
Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клуба “Будзьма свабоднымі”. Беларускія барды Андрэй Плясанаў і Тацьцяна Беланогая знаёмяць аматараў са сваёй творчасцю.
Наступныя сустрэчы пройдуць:
22 мая. Брэст. 18.00. вул. Маладагвардзейская, 14/1 (кафэ-бар “Вектар”)
24 мая. Орша. Музей У.Караткевіча. (вул. Леніна,26). 18.00.
26 мая. Гомель. Вул. Палесская, 52 ( управа АГП). 18.00
Уваход вольны! Даведкі: 6490888
Запрашайце, прыедзнм і да вас.
Нагадаем, што Фан-клуб беларускага року гэта нефармальнае аб’яднанне, створанае Беларускай Музычнай Альтэрнатывай (www.belmusic.org), для аб’яднання аматараў беларускай музыкі з розных куткоў Беларусі з мэтай папулярызацыі айчыннай музычнай культуры.
Фан-клуб беларускага року можа прыехаць і ў вашую школу.
18.05.2009