Шэсць з іх прапануюць навучанне на беларускай мове:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4» (вул. Кунцаўшчына, 18)
20 мая 2009 году а 18-й гадзіне ладзіць Дзень адчыненых дзвярэй для бацькоў будучых першакласнікаў. У праграме — прэзентацыя гімназіі, сустрэча-знаёмства з настаўнікамі першых класаў, міні-канцэрт ды экскурсія па гімназіі.
Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя прадстаўнікі падаюць заяву на імя дырэктара гімназіі і прадстаўляюць копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
даведку аб стане здароўя дзіцяці (форма № 026-У), пашпарт бацькоў ці асоб, што іх замяняюць, прад’яўляецца асабіста.
У перыяд з 2 па 6 чэрвеня 2009 г. тут праводзяцца ўступныя іспыты ў гімназію (5 класы).
Даведка:
e-mail: gymn4.minsk.edu.by, т.315–33–83, 258–49–71, 258–49–74.
***
Гімназія № 9 (Сядых, 10) арганізуе прыём дакументаў у 1 клас з 01.06. па 28.08.2009 г.
Звяртацца трэба ў кабінет № 22. З сабой неабходна мець: медыцынскую карту дзіцяці; пасведчанне і копію пасведчання аб нараджэнні; заяву аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці; пашпарт з прапіскай ці від на жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.
У наступным 2009/2010 навучальным годзе гімназія прапануе: вывучэнне ўсіх прадметаў на беларускай мове; вывучэнне англійскай, польскай, нямецкай моў на факультатыўных занятках; вывучэнне прадметаў музычнай накіраванасці (хор, танец, сальфеджыо, музычная літаратура, ігра на музычных інструментах); дадатковыя адукацыйныя паслугі па запытах вучняў і бацькоў за кошт факультатыўных заняткаў і платных паслуг.
Тэлефоны для даведак:
283 04 21 — дырэктар гімназіі Апалінская Ларыса Міхайлаўна
281 38 04 — намеснік дырэктара па ВП Лаўрыновіч Валянціна Мікалаеўна.
Заўвага:
У гімназію прымаюцца дзеці, якія пражываюць у г. Мінску.
Пры адсутнасці мінскай прапіскі неабходна ўзгадніць прыём дзіцяці ў гімназію з упраўленнем адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.
***
Камісія гімназіі № 23 (пр. Незалежнасці, 45) па прыёму дакументаў у 1 клас працуе па наступным графіку: у няцотныя дні (І змена) — 10.00–14.00, цотныя дні (ІІ змена) — 15.00–19.00, у першую суботу чэрвеня — 10.00–12.00. Звяртацца ў каб.21.
З 11.05.2009 году ў гімназіі №23 распачаўся прыём заяў ад законных прадстаўнікоў вучняў, якія заканчваюць 1-ю ступень агульнай сярэдняй адукацыі, для допуску да ўступных іспытаў у 5-я гімназічныя класы.
У перыяд з 2 па 6 чэрвеня гэтага навучальнага году вучні здаюць тры ўступныя іспыты ў пісьмовай форме па наступных пісьмовых прадметах:
2 чэрвеня — Беларуская мова (дыктоўка)
4 чэрвеня — Матэматыка (кантрольная работа)
6 чэрвеня — Руская мова (дыктоўка)
Тэлефоны для даведак: 284–51–26, 284–87–16.
Акрамя таго, гімназія абвясціла дадатковы набор на вольныя вучнёўскія месцы ў 6 — 11-я класы.
Тэлефоны для даведак: 284–47–62, 284–87–16.
***
У гімназіі № 28 (Ракасоўскага, 93) да 25 траўня працягваецца прыём заяваў ад бацькоў будучых першакласнікаў. Па інфармацыю можна звяртацца па тэлефонах: 248–32–02, 248–12–64, або напісаць на E-mail: sch2@minsk.edu.by. Прыём заяў адбываецца на працягу працоўнага дня, у тым ліку і ў суботы. У перыяд з 2 па 6 чэрвеня гэтага навучальнага году адбудзецца здача ўступных іспытаў для вучняў, што паступаюць у 5-я гімназічныя класы. Іспыты адбудуцца ў пісьмовай форме па беларускай і рускай мовах, матэматыцы.
«Гімназія № 28» прапануе выкладанне ўсіх прадметаў на роднай мове, а таксама паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, а таксама выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы
***
Прымае заявы ў беларускамоўныя 1 класы гімназія № 14 (вул. Васняцова, 10). Кантакты па тэлефонах: 295–01–33, 295–21–31.
Экзамены для выпускнікоў пачатковай школы тут адбудуцца з 2 чэрвеня па 6 чэрвеня 2009 года. Прэтэндэнтам трэба будзе здаць пісьмовыя іспыты па беларускай і рускай мовах, матэматыцы.
Гімназія № 14 прапануе паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы і шмат іншага. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.
***
Чакае першакласнікаў і беларускамоўная школа з музычнай накіраванасцю № 60 (Лібкнехта, 82). Звяртацца па тэлефонах: 208–69–74, 209–94–49.
Набор у класы з беларускай мовай навучаньня ажыццяўляе таксама СШ №190, што ва Уруччы-3. Выкладаньне – амаль рэпетытарскае. У дадатак – бясплатная якасная музычная адукацыя, бясплатныя спартыўныя секцыі і галоўнае – выдатны калектыў.
220141, г.Мiнск, вул.Нiкiфарава, 19
Тэл./факс: 260–24–90
E-mail:sch190@minsk.edu.by
Сайт: http://sch190.minsk.edu.by/
Паводле Нашай Нівы
У мінскіх школах пачынаецца прыём у першыя класы
19.05.2009