Праект “Belarus Inside-Out” мае мэтай даследаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасць беларускага жыцця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў.
Каардынатары праекту запрашаюць маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў зь Беларусі, Германіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы далучыцца да праекту.
Асноўны этап праекту распачнецца ў жніўні 2009 году. Цягам 10 дзён, з 14-га да 23-га жніўня, усе ўдзельнікі збяруцца разам, каб абмеркаваць свае ідэі і прадставіць напрацоўкі, пасля чаго ўдзельнікі ў групах па два чалавекі раз'едуцца на тыдзень па ўсёй краіне для збірання матэрыялаў. У захапляльным падарожжы беларус і замежнік (менавіта такім будзе склад творчых груп) будуць працаваць разам над асобнай тэмай. Па заканчэнні вандроўкі ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, каб падзяліцца атрыманым досведам і ўражаннямі.
Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены ў дзвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Еўропы.
А ў студзені 2010 г. адбудзецца прэзентацыя вынікаў праекту ў Берліне.
Апошні тэрмін падачы заявак: 11 чэрвеня 2009 г.
Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://generation.by/news2921.html
Міжнародны праект “Belarus Inside-Out”
29.05.2009