Куды падзецца летам моладзі

01.06.2009

Куды падзецца летам моладзі вялікага горада?
Грамадская арганізацыя “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіальта” пачынае рэалізацыю мясцовай доўгатэрміновай праграмы «Горад вырашэнняў» чэрвень 2009 – люты 2010. 
Мэта праграмы: даць магчымасці маладым людзям для больш актыўнага ўдзелу ў жыцці свайго горада шляхам распрацоўкі і рэалізацыі сваіх ідэй.
Чаму «Горад вырашэнняў»
Сучасны горад расце і змяняецца кожны дзень. Горад становіцца іншым. У горадзе увесь час нешта адбываецца, паскараецца тэмп жыцця. Маладыя людзі кожны дзень сутыкаюцца з новымі для сябе сітуацыямі. Гэтыя сітуацыі патрабуюць няспыннага пошуку вырашэнняў:
Як жыць у рытме вялікага горада, як выказаць сябе, заявіць аб тым, што важна і што хвалюе?
Ці многа мы ведае пра горад, у якім мы жывем і як карыстаемся гэтым?
Як можна бавіць свой вольны час у горадзе?
Як узаемадзейнічаць з людзьмі?
Як знайсці людзей, якія цікавяцца тым жа, якія гатовыя рызыкнуць разам і прапанаваць нешта новае?
Мы збярэм групу маладых людзей, якія гатовы шукаць адказы на гэтыя пытанні разам з намі. Удзельнікам праграмы будзе дана магчымасць распавесці адзін аднаму аб сваіх ідэях, развіць і здзейсніць іх і такім чынам паўплываць на жыццё ў горадзе.
На працягу 8 месяцаў удзельнікі:
- навучацца ўзаемадзейнічаць у камандзе
- змогуць развіць свае лідэрскія навыкі і творчыя здольнасці
- стануць больш упэўненымі ў сабе
- навучацца знаходзіць рашэнні ў нестандартных сітуацыях
- даведаюцца аб тым, як прыцягнуць увагу грамадства да сваіх ідэй
Мы гарантуем магчымасць выпрабаваць сябе ў розных сітуацыях, сустрэцца з цікавымі людзьмі, паглядзець на сябе, на іншых і на горад, у якім мы жывем па-іншаму. Мы ўпэўнены, што маладыя людзі здзейсняць свае ідэі, то жыццё стане лепей і болей цікавым.
Хто можа ўдзельнічаць:
маладыя людзі з г. Мінска ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія:
- гатовыя удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы
- дагэтуль актыўна не ўдзельнічалі ў дзейнасці грамадскіх арганізацый
- жадаюць прадставіць свае ідэі вялікаму гораду
- па-сапраўднаму хочуць зрабіць нешта для сябе і іншых 
Як гэта будзе
Не трэба чакаць лекцый, семінараў і канферэнцый…
Наш падыход грунтуецца на прынцыпах нефармальнага навучання.
Не будзе шмат тэорыі, будзе многа вопыта і разнастайных сітуацый, якія мы будзем разам аналізаваць. Канчатковы вынік будзе залежыць як ад удзельнікаў праграмы, так і ад арганізатараў. Мы ўпэўнены, што атмасфера і размовы падчас праграмы “Горад вырашэнняў” павінны прыносціь шчасце.
Мерапрыемствы
Чэрвень 09– Уступная сустрэча, знаёмства ўдзельнікаў, інтэрактыўныя мерапрыемствы  «Пазнай свой город»
Ліпень-жнівень 09 – 4-дзённы выяздны трэнінг-паход «Я і іншыя». Аб тым, як працаваць у камандзе, пераадольваць канфлікты, знаходзіць вырашэнні ў розных сітуацыях
3-дзённы трэнінг «Лідэрства»
Верасень 09 – 3-дзённы трэнінг «Культурная ідэнтычнасць»
Кастрычнік 09 – крэатыўныя майстр-класы ( відэа, тексты, фота)
Лістапад 09 – Люты 2010 – Распрацоўка і рэалізацыя ідэй.
Удзел у праграме з’яўляецца бясплатным  Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 10 чэрвеня ўключна па адрасу fialta.city@gmail.com
Дадатковыя пытанні па праграме можна задаць па тым жа самым адрасе


Анкеты тут 
Па-руску
Па-беларуску 


Крыніца інфармацыі http://community.livejournal.com/yia_and_you/