Таварыства беларускай мовы пачынае юрыдычную школу «Ведаем свае правы». Яна прызначаная для тых грамадзянаў, якiя хочуць адстойваць сваё права паўнавартасна выкарыстоўваць у жыццi беларускую мову, але не ведаюць, як гэта рабiць найбольш правільна, у адпаведнасцi з дзейсным заканадаўствам. Напрыклад, як дамагчыся выхавання дзiцяцi ў беларускамоўным садку i школцы, цi як атрымаць адказ ад чыноўнiкаў па-беларуску.
Юрыдычная школа будзе складацца з двух этапаў — тэарэтычнага, падчас якога юрысты распавядуць тонкасцi заканадаўства ў сферы рэгулявання моваў, i практычнага, на якiм будуць прааналiзаваныя жыцьцёвыя сытуацыi. Слухачоў курсаў навучаць, як правiльна пiсаць звароты, лiсты і скаргi ў абарону сваiх моўных правоў. Прыканцы арганiзатары плануюць правесцi «круглы стол» на тэму «Нашыя прапановы па паляпшэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь адносна функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы».
Усе семiнары i навучанне — цалкам бясплатныя і будуць праходзіць штоаўторак на сядзiбе «Таварыства беларускай мовы» (Мінск, вул. Румянцава, 13). Тэарэтычныя заняткі пройдуць да пачатку лiпеня, практычныя — да верасня.
Паводле рассылкі belngo.info
Права на беларускую мову
06.06.2009