Метадычнае навучанне і стажыроўкі

08.06.2009

Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі, жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў двух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:
Тэма І
-
Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца».
Тэма ІІ
-
Найноўшыя метады выкладання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні: прынцып супрацоўніцтва, праца над праектамі, інш.
Тэма ІІІ
- Сацыяльныя навыкі вучня
У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
Арганізатары забяспечваюць:
Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў Польшчы
Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі
Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара
Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет
Сертыфікат аб заканчэнні курсу
Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў
Даты семінараў:
Першы цыкл
Семінар І 4–5 ліпеня
Семінар II 11–12 ліпеня
Семінар III 18–19 ліпеня
Азнаямленчая вандроўка кастрычнік 2009 года
Другі цыкл
Семінар І 1 – 2 жніўня
Семінар II 8 – 9 жніўня
Семінар III 15 -16 жніўня
Азнаямленчая вандроўка лістапад 2009
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.
Падрабязная абвестка і анкета знаходзяцца тут