Конкурс для маладых дзеячоў і журналістаў

09.06.2009

The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае конкурс для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у тым ліку з Беларусі) ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.


Працы, якія будуць прапанаваныя на конкурс, мусяць змяшчаць наватарскае ўяўленне праблематыкі грамадзянскай супольнасці і кіравацца ідэяй падвышэння грамадзянскага і грамадскага актывізму.


Працы могуць быць у форме:

– эсэ (да 2 тыс. словаў),

– фотарэпартажа (1–5 фатаздымкаў),

– відэа (да 3 хв.).



Выбар тэмы залежыць ад творчай вынаходлівасці аўтара. Важным з'яўляецца ўказанне асабістага погляду на грамадзянскую супольнасьць. Працы могуць апісваць асабісты досвед грамадскай дзейнасці, прадстаўляць самыя цяжкія грамадскія праблемы альбо грамадскія інтарэсы ў мясцовай супольнасці.


Усе працы мусяць быць на англійскай мове.


Тры пераможцы атрымаюць стыпендыю ў памеры 2 тыс. даляраў, якую змогуць выкарыстаць для асабістага развіцьця (адукацыя, стажыроўка, асабісты даследніцкі праект) ды прымуць удзел у Міжнародным форуме, які адбудзецца ў Браціславе з 16 да 18 верасня 2009 году.


Апошні тэрмін падачы працаў: 12 ліпеня 2009 году. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў жніўні 2009 году. Абраныя працы будуць прадстаўленыя на форуме ў Браціславе.


Падрабязнасці чытайце на сайце: csf.ceetrust.org/article/contest-introduction



Паводле рассылкі belngo.info