Пачаўся набор моладзі для ўдзелу ў другім выпуску Экспрэс Салідарнасці, арганізатарам якога з'яўляецца Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Першы выпуск праекта адбыўся летась у межах святкаваньня 25 гадавіны ўручэння Леху Валенсе Нобелеўскай прэміі міру. У ім прынялі ўдзел больш за 200 грамадзкіх актывістаў з 44 краінаў.
Другі выпуск Экспрэс Салідарнасці прымеркаваны да 70 гадавіны пачатку Другой Сусветнай вайны і адбудзецца з 26 жніўня па 2 снежня 2009 г.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ў Польшчы замежных удзельнікаў.
Каб прыняць удзел у наборы, неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай мове праз сайт: ecs.org.pl/index/solidarityExpressForm
Апошні тэрмін адпраўкі заявак: 25 чэрвеня 2009 г.
ПРАВІЛЫ НАБОРУ:
1. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год актыўная ў грамадзянскіх і грамадскіх сферах.
2. Добрае валоданне англійскай мовай.
3. Аб выніках адбору кожны будзе праінфармаваны па эл.пошце да 6 ліпеня 2009 году.
4. Тыя, хто прымаў удзел у мінулым выпуске Экспрэс Салідарнасьці, не могуць прымаць удзел у наборы.
Паводле рассылкі belngo.info
Экспрэс Салідарнасць – 2009
20.06.2009