На канікулах – у падарожжа “Таямніцы беларускай Поўначы”

26.06.2009

Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае ў трохдзённую вандроўку “Таямніцы беларускай Поўначы” па Віцебшчыне, якая адбудзецца 10–12 ліпеня 2009 г.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі наведаюць краязнаўчы музей у Лепелі, музей Васіля Быкава ў Бычках, пабачаць самае глыбокае возера Беларусі, наведаюць крайнюю паўночную кропку і самы старажытны горад нашай краіны, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншых найцікавейшых мясцінаў.


Падчас падарожжа, якое пройдзе на камфартабельным аўтобусе па маршруце Магілёў – Лепель – Вушачы – Празарокі – Дзісна – Лявонпаль – Верхнядзвінск – Росіца – Сар’я – Асвея – Клясціцы – Расоны – Полацк – Магілёў, вас чакаюць:

• змястоўныя экскурсіі,

• добрая і шчырая кампанія,

• беларускамоўнае асяроддзе,

• вясёлыя спевы і забавы,

• намётавы лагер на беразе возера ці рачулкі,

• трохразовае харчаванне паходнай кухняй,

• смачныя гарбата ды крупнік увечары.


Каб прыняць удзел у падарожжы, тэлефануйце:

Алегу – 388–35–61 (Velcom); Юрасю – 627–19–52 (МТС); Сяргею – (0222) 25–23–53.



Паводле рассылкі belngo.info