15.07.2009
Жодзінскі гарвыканкам прыняў рашэнне спыніць у мясцовай гімназіі беларускамоўную праграму навучання.
Мясцовыя ўлады, спасылаючыся на эканамічны крызіс і неабходнасць эканоміі сродкаў, вырашылі ліквідаваць прыярытэтнае беларускамоўнае навучанне ў гімназіі №1 Жодзіна. Жодзінскі гарвыканкам ужо прыняў рашэнне № 928 ад 23.06.09 аб ліквідацыі адзінага ў рэгіёне беларускамоўнага гімназічнага класу.
Як адзначаюць актывісты, гэта ўжо трэцяя спроба ліквідаваць беларускае навучанне.
Першы раз чыноўнікі спрабавалі гэта зрабіць у 2004‑2005 гадах, другі раз − у 2008 годзе.
Нагадаем, менавіта тут вучыцца Янка Лапіцкі, бацькі якога дабіваліся навучання на беларускай мове.
Паводле Нашай Нівы