Адукацыйная праграма «Студэнт у дзеянні!"

17.07.2009

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Студэнт у дзеянні!".


Праграма складаецца з 2-х трэнінгаў і ставіць мэту – фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў.


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў мінскіх сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў, якія жадаюць дзейнічаць у абарону сваіх правоў.


Адукацыйная праграма ўключае наступныя тэмы:

– Гісторыя ўзнікнення і развіцця універсітэтаў і студэнцтва.

– Сучасныя праблемы студэнцтва.

– Канцэпцыя правоў чалавека.

– Правы студэнтаў.

– Мэханізмы абароны правоў студэнтаў.

Па заканчэнні адукацыйнай праграмы яе ўдзельнікі змогуць на практыцы дастасаваць атрыманыя веды.

Час правядзення першага трэнінга – з 27 па 31 ліпеня. Другі трэнінг пройдзе ў перыяд з 3 па 7 жніўня.

Працягласць правядзення кожнага з трэнінгаў – 1 дзень. Месца правядзеньня – Мінск.


Каб прыняць удзел у адукацыйнай праграме, неабходна запоўніць анкету (у файле Anketa_part.doc) і даслаць яе па адрасе: students.rada@gmail.com


Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, адукацыя і харчаванне бясплатныя.


Апошні тэрмін падачы заявак: 25 ліпеня 2009 году.


З дадатковымі пытаннямі зьвяртайцеся на e-mail: students.rada@gmail.com


Паводле рассылкі belngo.info