Заняткі па гісторыі Другой сусветнай вайны для педагогаў, студэнтаў і прадстаўнікоў НДА ладзяцца ў Віцебску і Катыні з 8 да 10 жніўня.
Няўрадавыя арганізацыі Віцебска і Гданьска запрашаюць педагогаў, студэнтаў і дзеячаў НДА на трохдзённае навучанне пра польскі ўдзел у Другой сусветнай вайне. Цыкл заняткаў пройдзе ў Віцебску і Катыні.
Заняткі будуць праводзіць беларускія і замежныя трэнеры ды эксперты.
Удзельнічаць у навучанні могуць педагагічныя супрацоўнікі пачатковых, базавых і сярэдніх школ, сярэднеспецыяльных вучэбных установаў, выхаваўчых асяродкаў для дзяцей і моладзі, навучальных цэнтраў для непаўналетніх інвалідаў, аддзелаў адукацыі розных узроўняў, студэнты педагагічных каледжаў і ВНУ, прадстаўнікі/прадстаўніцы НГА, кіраўнікі/кіраўніцы і актывісты/актывісткі асветніцкіх і краязнаўчых гурткоў, суполак, клубаў ды сетак.
Удзел у трэнінгу бясплатны.
Арганізатары кампенсуюць іншагароднім навучэнцам кошт праезду і пражывання. Усе ўдзельнікі забясьпечваюцца трохразовым харчаваннем. Навучэнцы атрымаюць вучэбныя ды іншыя матэрыялы.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 5 жніўня.
Ахвотныя да ўдзелу могуць запісацца на заняткі па электронным адрасе: schoolgender@gmail.com ці па тэлефонах: +375 29 666 37 54 (Velcom) і +375 29 892 82 84 (МТС).
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Да ўвагі настаўнікаў гісторыі!
23.07.2009