Ужо ў дзявяты раз у перыяд з 21 верасня па 2 кастрычніка 2009 году журналістам з Сярэдняй і Усходняй Еўропы прапануецца пазнаёміцца з ландшафтам нямецкай прэсы, яе структурамі ды метадамі працы, асабліва ў Сярэдняй Германіі.
Школа для журналістаў арганізаваная рознымі ўстановамі прэсы: Саксонская Фундацыя для адукацыі ў сфэры СМІ, Сярэдненямецкае Радыёвяшчанне, Федэральная Установа для прыватнага радыёвяшчання і новых камунікатыўных сродкаў. Яны будуць аплачваць выдаткі ўдзельнікаў.
Удзельнікі мусяць быць не старэйшыя за 40 год. Вітаецца прафесійны журналісцкі досвед і добрае валоданне нямецкай мовай, таму што працоўная мова будзе нямецкая. Мэтаю школы з'яўляецца не толькі прафэсійная кваліфікацыя, але і культурны абмен.
Апошні тэрмін падачы заявак: 21 жніўня 2009 году.
Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.ssm-seminar.de
Паводле рассылкі belngo.info
Школа для журналістаў у Германіі
13.08.2009