Майстар-клас па камп'ютэрных прэзентацыях

16.08.2009

Мiжнароднае асветнiцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» запрашае ўзяць удзел у майстар-класе «Эфектыўнае выкарыстанне PowerPoint-прэзентацыяў". Запрошаны эксперт – менеджэр, кансультант, трэнэр Аляксей Галанцоў.


У праграме:

– Тэхнiчныя патрабаваннi да правядзення прэзентацыi.

– Асновы камунiкацыi з аўдыторыяй.

– Сферы выкарыстаненя PowerPoint-прэзентацыяў.

– Дызайн слайдаў: тэкст, колер, выявы.

– Дэманстрацыя графiкаў, дыяграмаў, таблiцаў.

Майстар-клас адбудзецца 22 жнiўня 2009 году з 11.00 па 14.00 у Мінску.


Каб прыняць удзел у майтар-класе, дашлiце заяўку на адрас: actngo.info@gmail.com цi патэлефануйце 8(029) 678–18–30 (Юнэля Сальнiкава). Паведамце, калi ласка, сваё iмя, прозвiшча, назву арганiзацыi, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты. Памер групы абмежаваны.


Апошні тэрмін падачы заявак: 18 жніўня 2009 году.