На абмене сустрэнецца моладзь з 5 еўрапейскіх краін (Нарвегія, Беларусь, Сербія, Іспанія і Чорнагорыя). Ідэя моладзевага абмену ў тым, каб удзельнікі паразважалі над тэмай грамадзянства, удзелу ў жыцці сваіх супольнасцяў, над тым, што робіць нас падобнымі, нягледзячы на розныя сацыяльна-культурныя ўмовы краін, ў якіх мы жывем.
На працягу абмену будзе магчымасць таксама паразмаўляць пра тое, што такое Еўропа і якой маладыя людзі жадалі б яе бачыць у будучыні.
Дзеля таго, каб высветліць гэтыя тэмы і таксама заахвоціць удзельнікаў на супрацоўніцтва і дыялог, будуць выкарастаныя метады нефармальнага навучання, каб кожны ўдзельнік мог атрымаць свой вопыт узаемадзеяня з іншымі культурамі, выказаць сваю пазіцыю і пачуць іншыя.
Удзельнікі будуць жыць на востраве недалёка ад горада Алесунд і будуць ствараць сваю касмічную адысею да актыўнага грамадзянства. Гэта значыць, што маладыя людзі з 5 краін стануць на 8 дзён сябрамі міжнароднай каманды (будуць дамаўляцца, як яны будуць працаваць разам, выконваць разам розныя заданні, узаемадзейнічаць з мясцовымі жыхарамі).
Крытэры для ўдзельнікаў:
– Быць ва ўзросце 18–24 гадоў
– Размоўная англійская мова
– Гатовыя вучыцца чамусьці новаму
– Будуць наведваць 100% праграмных мерапрыемстваў
Удзельнікі будуць забяспечаныя пражываннем (у мясцовай школе па 6–8 чалавек у пакоі) і таксама ежай. Кошт візы (60 еўра) будзе пакрыты прымаючым бокам.
Таксама за кошт праекта ўдзельнікам будуць пакрытыя 70% выдаткаў за падарожжа. Гэта значыць, што ўдзельнікам трэба будзе заплаціць 30% (120–170 еўра) коштаў за авіяквіток.
Удзельнікі самі павінны аплаціць:
страхоўку – 8 еўра,
узнос удзелу – 25 еўра.
Нагадваем Вам, што гэта не турыстычная вандроўка і ва ўдзельнікаў не будзе поўнасцю вольных дзён на турыстычныя агляды.
Запоўненую анкету неабходна даслаць 30.08.2009 да 13.00 на электронны адрас yiabelarus@gmail.com.
Паводле community.livejournal.com/yia_and_you/
Міжнародны моладзевы абмен
21.08.2009