Імпрэзы ў беларускіх школах і каледжах

02.09.2009


Зміцер Вайцюшкевіч адкрыў новы сезон сваіх выступаў.

4 верасня Зміцер выступіць у раённым Доме культуры аграгарадка “Новы шлях” Мсціслаўскага раёну Магілёўскай вобласці. Выступ распачнецца ў 18.00.


6 верасня знакаміты спявак дасць канцэрт у ДК аграгарадка “Станіслава” Дубровінскага раёну Віцебскай вобласці. Канцэрт пачнецца ў 20.00.


7 верасня Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у школе мастацтваў г. Дуброўна Віцебскай вобласці ў 11.00.


А ў 14.00 спевака можна будзе пачуць у педагагічным каледжы г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Аўтарка дзіцячых песняў Ала Кажэра працягвае сустрэчы са школьнікамі Мінска.

16 верасня паэтка наведае гімназію № 174 па адрасе: вул.Касманаўтаў д.15, корп.2 у 12.00


17 верасня сустрэча пройдзе ў гімназіі № 192, якая знаходзіцца на вул. Касманаўтаў, 13/2, у 13.00.

Паводле budzma.org