Школа маладога журналіста запрашае

05.09.2009

Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.

ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.

За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі” і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль». Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ-13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 год. Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а – 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75 71 72; (+375 29) 784–32–21, 106–85–94.


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны