Мэта заняткаў – пазнаёміць ахвотнікаў з польскай мовай і польскай культурай.
Навучанне будзе праходзіць з носьбітамі мовы ў вольнай атмасферы, удзельнікі самі змогуць сфармаваць змест навучальнай праграмы.
Кожны занятак будзе прысвечаны пэўнай тэме, вывучэнне якой будзе карысным пры кантактах з прадстаўнікамі польскай культуры.
Таксама будзе магчымасць паглядзець польскія фільмы папулярных і выбітных польскіх рэжысёраў.
З часам, калі ва ўдзельнікаў курсу з'явіцца жаданне, то можна будзе абмеркаваць больш сур'ёзныя пытанні, якія тычацца польскай мовы і культуры.
Заняткі будуць праходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень па два гадзіны.
Выкладаюць польскія студэнты.
Для ўдзелу неабходна запоўніць невялікую анкету і адправіць яе на адрас yiabelarus@gmail.com да 20 верасня 2009 году.
Удзел у праграме – бясплатны.
Праграма вывучэння польскай мовы і культуры
09.09.2009