Сёлета “Тыдзень нефармальнай адукацыі” будзе прадстаўлены ў Гродне шасцю мерапрыемствамі.
21 верасня ў 15 гадзін Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” ладзіць трэнінг “Коміксы для ўстойлівага развіцця”. 22 верасня сябры таварыства ў Гродзенскім унівэрсітэце імя Янкі Купалы арганізуюць прагляд і абмеркаваньне фільма “Гісторыя рэчаў”. 23 верасня “Экалагічная сетка” зладзіць навучальны семінар, прысвечаны праблеме змянення клімату. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя мерапрыемствы і магчымасці ўдзелу можна даведацца ў Наталлі Рабавай па маб.тэл. (29) 557 64 11.
Апошні дзень “Тыдня”, 27 верасня, для гарадзенцаў будзе насычаны падзеямі.
У 12 гадзін Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” распачне прэзентацыю праекта “Школа маладога журналіста-13”. За больш падрабязнай інфармацыяй па праекце звяртайцеся да Ланы Руднік па тэлефоне (29) 284 77 99.
Грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” у 14 гадзін распачне круглы стол “Механізм эфектыўнага супрацоўніцтва асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў з арганізацыямі сацыяльнай сферы”. Прэзентацыя “Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна” распачнецца ў 18 гадзін. З пытаннямі ўдзелу ў мерапрыемствах “ВІТа” звяртайцеся да Віталя Нікановіча па тэлефоне (29) 869 39 21.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне
11.09.2009