“Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”
пачынае сваю працу!
Тэма сёлетняга тыдня: “Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця”
“Тыдзень НФА-2009” пройдзе 21–27 верасня 2009 г. у розных гарадах Беларусі.
Мэта “Тыдня НФА-2009” – прадэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна палепшыць якасць жыцця чалавека – маладога, сталага ці пажылога.
Ініцыятарамі і арганізатарамі Тыдня-2009 выступілі:
- МГА “Адукацыя без межаў”
- ГА “Фокус-група”
- ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
- ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”
- ГА “Цэнтр “Трэці сектар”
- БМГА “Новыя твары”
- Грамадскае аб’яднанне “ВІТ”
і іншыя.
Паляпшэнне якасці жыцця, сярод іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як мажлівасць свабоднага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым большая разнастайнасць ладаў жыцця прадстаўлена для выбару, тым вышэй якасць жыцця чалавека. Нефармальная адукацыя ў такім падыходзе можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і мажлівых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які садзейнічае фарміраванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага.
Праграма “Тыдня-2009” складаецца з мерапрыемстваў (круглыя сталы, семінары-трэнінгі, тэматычныя сустрэчы, выставы і майстар-класы), якія распрацавалі арганізацыі і ўстановы, што займаюцца ў Беларусі прадастаўленнем паслуг у галіне нефармальнай адукацыі дарослых і моладзі.
Асаблівасць сёлетняга тыдня заключаецца ў тым, што:
- Мерапрыемствы размеркаваны па тэматычных днях,
- Да удзелу ў мерапремствах запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У праграме Тыдня-2009 пазначаны кантактныя асобы, у якіх можна атрымаць падрабязную інфармацыю пра канкрэтныя мерапрыемствы і запісацца для ўдзелу.
Сачыце за анонсамі!
ПРЫХОДЗЬЦЕ І ЗАПРАШАЙЦЕ СЯБРОЎ!
Каардынатар Тыдня НФА – 2009:
Яніна Зінчанка:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
, (м.) +375 296 54 90 48.
Падрабязная інфармацыя – на www.adukatar.net