Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі

13.10.2009

Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі (Muskie) для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – гэта праграма аддзела адукацыі і культуры праграм Дзярждэпартаменту ЗША, якая адмініструецца IREX (Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах).


Праграма прадастаўляе магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з Беларусі атрымаць магістарскую ступень ва універсітэтах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Адабраныя ўдзельнікі праграмы пройдуць поўны акадэмічны курс: да двух гадоў навучання.


Праграма прадугледжвае навучанне ў амерыканскім універсітэце з атрыманнем магістарскай ступені па наступных спецыяльнасцях: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка.


Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада да 17.00.


Падрабязная інфармацыя аб праграме, бланк анкеты-заяўкі, інструкцыя па запаўненні ды інфармацыйны флайер – на сайце:
http://www.irex.ru/programs/muskie/


Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Наталлі Пятровай па тэл.у Маскве: (495) 234–01–44, e-mail: muskieprogram@irex.ru


Паводле рассылкі belngo.info