Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску

24.10.2009

«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску.


Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас.


Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін.


Праграма пройдзе ў два этапы:


1. Пачатак – сярэдзіна лістапада:
Міжнародная Студэнцкая школа Праў Чалавека/ Правоў Студэнтаў


Тут ВЫ ДАВЕДАЕЦЕСЯ:


· што такое правы чалавека і якое дачыненне яны маюць да нас і нашага штодзённага жыцця;


· што такое правы студэнтаў і як іх можна ўжываць у практыцы;


· як студэнты ў розны час, у розных гарадах і краінах здолелі паспяхова абараніць сябе і іншых;


· што такое міжнародная студэнцкая салідарнасць і яе роля жыцця грамадства і студэнцтва.


Экспертамі і трэнерамі Школы з'яўляюцца вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама лідэры студэнцкіх рухаў і маладыя грамадзянскія актывісты.


2. Лістапад: Практычнае выкарыстанне атрыманых ведаў.


ВЫ ЗМОЖАЦЕ:


· адстойваць свае правы і правы іншых студэнтаў;


· рабіць свой ВНУ годнай прасторай для навучання;


· змяняць да лепшага свет вакол.


У Школе могуць прыняць удзел маладыя грамадскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя правы чалавека ці правы студэнтаў.


Анкету на ўдзел высылайце па адрасе studenthrschool@hrworld.ru да 28 кастрычніка 2009 году ўключна.


Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школы бясплатнае, выдаецца харчаванне, а для ўдзельнікаў, што прыбываюць з іншых гарадоў і пражыванне. На асобных умовах іншагароднім удзельнікам можа быць аплачаны праезд найбольш эканамічным тыпам транспарта (аўтобус, плацкарт).

За дадатковай інфармацыяй пішыце на e-mail Students.rada@gmail.com,
studenthrschool@hrworld.ru


Паводле http://community.livejournal.com/studrada