Выстава творчасці студэнтаў і для студэнтаў

29.10.2009

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» ладзяць конкурс работ студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні святкаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада.

Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7–8 лістапада ў адным з выставачных цэнтраў Мінску.

Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:

* правы студэнтаў ва ўніверсітэце/інтэрнаце;

* адносіны ў трохкутніку студэнт-выкладчык-адміністрацыя;

* праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;

* беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.

Гэтыя тэмы не з'яўляюцца адзінымі магчымымі, таму творчасць і цікавы падыход вітаецца.

Па кожным з тэматычных раздзелаў незалежным журы з ліку студэнтаў будуць вызначаныя пераможцы. Таксама непасрэдна на самой выставе яе наведвальнікі могуць аддаць свой голас за тую ці іншую работу, пасля чаго пераможца атрымае прыз глядацкіх сымпатыяў. Усе пераможцы будуць узнагароджанныя падарункамі ад “Студэнцкай Рады” і ”Дзедзіча”.

Работы прымаюцца на электронную пошту student.konkurs@gmail.com з пазнакай “Конкурс”; апошні тэрмін – да 6 лістапада.

Работы мусяць мець назву і кароткае апісанне таго, што жадаў паказаць аўтар;

памер здымкаў: 900х600 пікселяў (у асаблівых выпадках дазволена болей);
у лісце пазначце свае дадзеныя: імя, прозвішча, узрост і тэлефон.

З пытаннямі звяртайцеся праз тэл.: (МТС) (033) 664–36–48 (Віктар), (Velcom) (029) 382–90–02 (Алесь).

Паводле рассылкі belngo.info